На Дзевятоўцы абгарэлі дзьве машыны
06.02.2012 14:31
—
ЧП
На Дзевятоўцы абгарэлі дзьве машыны
Уладальнік двух “Фальксвагенаў” спрабаваў завесці іх у мароз. У “Пасата” рухавік запрацаваў, у “Джэты” – не, паведамляе Gaigrodno.by.
Мужчына вырашыў запусціць матор, з’яднаўшы акумулятары машын высокавольтнымі правадамі. Калі “Джэта” завялася, ён зняў правады. Калі праз некалькі хвілін кіроўца вырашыў пераставіць машыну і паспеў праехаць каля метра, ён заўважыў іскры з-пад капота, а падняўшы яго – полымя. Вогнетушыцель не дапамог збіць агонь.
Мужчына пабег дамоў за вадой, забыўшыся пра другі аўтамабіль. Калі вярнуўся, полымя разгарэлася яшчэ больш. Аўтааматар выклікаў МНС, і толькі тады адагнаў “Пасат” ад “Джэты”, у якой цалкам выгарэла пярэдняя частка.