У Гродне загарэўся дызельны мікрааўтобус
01.02.2012 18:15
—
ЧП
У Гродне загарэўся дызельны мікрааўтобус
Наша Ніва
Языкі полымя, якія ахапілі "Форд-Транзіт", былі бачныя за сотні метраў, і агонь мог перакінуцца на іншыя машыны. Каб пазбегнуць гэтага і дапамагчы пажарным, супрацоўнікі ДАІ на кароткі час абмежавалі рух на гэтым участку вуліцы.
Як высветлілася, кіроўца дызельнага "буса" не змог самастойна запусціць рухавік і папрасіў іншага аб дапамозе. Той "пацягаў" мікрааўтобус туды-сюды, і з’ехаў, а "Форд" ледзь паспеў завесціся, як пасля хлапка пад капотам загарэўся.