Гінуць у агні
01.02.2012
—
ЧП
У в. Прылукі (Брэсцкі раён) позна вечарам загарэўся дом па вул. Лугавой.
Калі прыехала падраздзяленне МНС, дом быў поўнасцю ахоплены полымем. У агні загінулі пенсіянеры — гаспадар з жонкай, а вось маладыя — сын з жонкай і ўнук — паспелі выратавацца.
Магчымая прычына пажару — парушэнні, дапушчаныя пры эксплуатацыі печы.
Давялося тушыць пажар і ў кватэры па вул. Майскай у Пінску. З агнём да прыезду пажарных справіўся сусед, але выратаваць гаспадара кватэры і яго сына не ўдалося.
Агнём быў пашкоджаны ложак, а гэта дае падставу меркаваць, што пажар узнік ад курэння.
Сымон Свістуновіч.