Гарадзенка не вярнула паліто даверліваму паляку

Источник материала:  
31.01.2012 15:17 — ЧП

Гарадзенка не вярнула паліто даверліваму паляку


24-гадовая дзяўчына адпачывала ў кампаніі сяброў у начным клубе на вул. Паповіча, там жа апынуўся і 42-гадовы грамадзянін Польшчы.

Разам з сябрам дзяўчына выйшла паліць на вуліцу. Ветлівы іншаземец стаяў непадалёк і, заўважыўшы, што дзяўчына змерзла, прапанаваў ёй сваё паліто. Дзяўчына з радасцю прыняла дапамогу, толькі паліто не вярнула, паведамляе сайт uvd.grodno.by

У кішэні яна знайшла мабільны тэлефон, партманэ з беларускімі рублямі і долларамі ЗША. Усё гэта гарадзенка вырашыла пакінуць сабе, таму хутка і незаўважна знікла. 

Даверлівы паляк адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Праз пару гадзін сквапную дзяўчыну затрымалі. Яе і яе сяброў падазраюць у махлярстве.

←В Слонимском районе дизель сбил легковой автомобиль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика