Акцыя ДАІ "Разам да ўзаемаразумення!"

Источник материала:  
27.01.2012 — ЧП

Сёння, 27 студзеня, Дзяржаўтаінспекцыя ладзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Разам да ўзаемаразумення!".

Пра гэта паведамляе сайт УУС Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі абласной міліцыі, галоўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў у 2011 годзе былі недысцыплінаванасць і парушэнні правілаў перавагі ў дарожным руху. ДАІ Мінскай вобласці заклікае да самадысцыпліны і узаемапавагі. Супрацоўнікі ДАІ будуць ладзіць прафілактычныя рэйды па выяўленні і папярэджанні так званых "агрэсіўных" парушэнняў правілаў дарожнага руху – ліхацтва, парушэнняў правілаў абгону і непрапусканне пешаходаў.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

←Авария на железнодорожном переезде в Витебской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика