Падмануў дзяцей на мільярд

Источник материала:  
25.01.2012 — ЧП

Афіцыйнай асобе, якая кіравала ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама, інкрымінуецца тое, што на будаўніцтва летніка ў Лепельскім раёне пералічваліся вялікія сумы грошай, але фактычна ніякіх работ не вялося. Ужо даказаны прычыненыя страты на агульную суму звыш 1,1 мільярда рублёў — грошы выдзяляліся пад рэалізацыю праграмы "Дзеці Беларусі". Чыноўнік даў указанне скласці акты выкананых работ з перавышэннем іх аб'ёмаў.

І гэта не адзіны выпадак, калі ў вялікім памеры крадуць бюджэтныя грошы. Напрыклад, вясной мінулага года была заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка віцебскага таварыства з дадатковай адказнасцю, які разам з адказнымі асобамі адной з будаўнічых дарожных арганізацый скраў бітум — 70 тон на агульную суму 58 мільёнаў рублёў. Грошы выдзяляліся па праграме "Дарогі Беларусі".

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Фейерверк в честь Нового года вызвал пожар в Таиланде, есть жертвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика