На начным пажары лазні выратавалі дзвюх жанчын
А палове другой гадзіны ночы мінак паведаміў сталічным выратавальнікам пра пажар у лазні па вуліцы Шаранговіча.
— Калі падраздзяленні пажарных прыбылі на месца, на адкрытай пляцоўцы гарэлі складзеныя на плошчы 30 квадратных метраў аконныя рамы, гумавыя пакрышкі, два аўтамабілі, гідрацыкл. Акрамя таго, агонь перакінуўся таксама на частку даху аднапавярховай цаглянай лазні-саўны, — распавёў "Звяздзе" падрабязнасці начнога здарэння старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. — Падчас тушэння пажару работнікі МНС з памяшканняў лазні-саўны выратавалі дзвюх жанчын (1961 і 1983 гадоў нараджэння), якіх пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому. Цалкам пажар ліквідавалі пасля 2 гадзін ночы.
Сяргей РАСОЛЬКА.