У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем

Источник материала:  
24.01.2012 13:38 — ЧП

У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем


У Ашмянах наладзілі пагоню за нецвярозым вадзіцелем
У ноч на нядзелю, 22 студзеня, нецвярозы вадзіцель "Фальксвагена" спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў спецпадраздзялення "Дэльта". Але яго затрымалі.

Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці, 21-гадовы жыхар Ашмянаў, вадзіцель адной з дарожных арганізацый райцэнтра, адпачываў у рэстаране. Затым вырашыў з'ездзіць да сваёй дзяўчыны. Сеў у свой "Фальксваген" і паехаў, але яго заўважылі супрацоўнікі ДАІ. Далей падзеі разгортваліся, як у кіно: вадзіцель неаднаразова ігнараваў патрабаванні спыніцца, яго даганялі. Машына заехала ў тупік, пасля чаго вадзіцель усё роўна спрабаваў уцячы. Яго затрымалі.

Утрыманне алкаголю ў выдыхаемым ім паветры, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці, склала 1 праміле. Дыягназ "алкагольнае ап'яненне" ставіцца ўжо пры 0,31 праміле. 

Відэа Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика