У Касцюковіцкім раёне муж збіў жонку ножкай стала
23.01.2012 16:52
—
ЧП
У Касцюковіцкім раёне муж збіў жонку ножкай стала
ЕўрарадыёПерад гэтым яны разам выпівалі.
Падчас сваркі 37-гадовы мужчына выхапіў ножку ад разабранага стала і моцна збіў ёй сваю 22-гадовую жонку. Ён зламаў жанчыне рабрыну, а таксама прабіў лёгкае, паведамляе магілёўская міліцыя.
Пацярпелая сумела дабрацца да дома сваёй маці, а ўжо тая выклікала ёй “хуткую” і міліцыю.
Зламысніка затрымалі і пачалі на яго крымінальную справу. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы.