Дзіця трапіла ў "няёмкае" становішча...

Источник материала:  
21.01.2012 — ЧП

Увечары ў Рэчыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла просьба аб дапамозе малалетняму дзіцяці.

Здарэнне адбылося ў самім горадзе ў доме па вуліцы Светлагорскай. Трохгадовы ўнук гаспадыні, гуляючы, надзеў сабе на галаву... дзіцячае пластмасавае сядзенне для ўнітаза. Бабуля самастойна зняць яго з галавы хлопчыка не змагла. Работнікі МНС пры дапамозе ручнога гідраўлічнага інструмента разрэзалі круг і вызвалілі з "палону" дзіця. У медыцынскай дапамозе ён патрэбы не меў.

Зарабіць грошы можна і на мяцёлках

За мінулы год арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі ў 1,7 раза павялічылі аб'ёмы нарыхтоўкі пабочнага лесакарыстання. Ад яе рэалізацыі атрымана 11,6 млрд рублёў даходу.

Паводле інфармацыі прэс-службы міністэрства, было рэалізавана 25,2 тысячы тон бярозавіку (гэта ў 1,5 раза больш за ўзровень мінулага года), атрымана 61,3 тоны мёду (у 1,3 раза больш). Павялічыліся аб'ёмы і па іншых відах прадукцыі пабочнага лесакарыстання. Лясгасы ж нарыхтоўвалі таксама дзікарослыя плады і ягады, грыбы, лекавую сыравіну, навагоднія дрэвы, венікі для лазні, гаспадарчыя мяцёлкі і іншую прадукцыю.

Патрапіў у вентшахту дома

"Я праваліўся ў вентыляцыйную шахту шматкватэрнага дома", — звярнуўся ў Жодзінскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях каля дзевяці гадзін раніцы сам пацярпелы.

— Мужчына першапачаткова памыліўся з адрасам месца здарэння, таму аварыйна-выратавальныя падраздзяленні змаглі прыйсці на дапамогу пацярпеламу толькі пасля таго, як ён яшчэ раз патэлефанаваў і ўдакладніў сваё месцазнаходжанне, — расказала старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — Ужо пасля гэтага мужчына быў знойдзены ў вентыляцыйнай шахце на ўзроўні сёмага паверха. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў Жодзінскую цэнтральную гарадскую бальніцу для абследавання. Пацярпелы, як высветлілася, працуе зваршчыкам. Сам мужчына блытаецца ў тлумачэннях таго, што здарылася. Расследаванне па гэтым выпадку праводзяць органы ўнутраных спраў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В нигерийском Кано взорвали несколько полицейских участков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика