Маленькі хлопчык цяжка паранены ў дарожнай аварыі

Источник материала:  
19.01.2012 — ЧП

Цяжкія траўмы атрымаў трохгадовы хлопчык, жыхар Мінска, у дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 18 студзеня вечарам на аўтадарозе Мінск – Гродна каля вёскі Шараі.

Хлопчык ехаў у аўтамабілі “Сеат-Алхамбра”, якім кіраваў 28-гадовы жыхар Астравецкага раёна. Легкавушка сутыкнулася з фурай “Мерседэс-Бэнц”.

Выканальнік абавязкаў начальніка дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага раёна Міхаіл Ліштван расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося ў 20 гадзін 05 хвілін. За рулём фуры, якая належыць польскаму прадпрыемству “Лакмакс”, быў 42-гадовы вадзіцель, жыхар Украіны.

На 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна, недалёка ад Шараёў, фура, якая рухалася ў бок Гродна, нечакана выехала на паласу сустрэчнага руху. Вадзіцель “Сеата” не здолеў пазбегнуць лабавога сутыкнення.

Па словах Міхаіла Ліштвана, у пацярпелага хлопчыка цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма і закрыты пералом сцягна. Яго адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Траўмы атрымаў таксама вадзіцель легкавушкі.

Міхаіл Ліштван сёння, 19 студзеня, у 13 гадзін паведаміў нашаму выданню, што хлопчыка перавялі ў хірургічнае аддзяленне, ён у прытомнасці, стан стабільны.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Исчез еще один белорусский гастарбайтер, работавший в Московской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика