У Валожынскім раёне ўзрос траўматызм на вытворчасці

Источник материала:  
18.01.2012 — ЧП

У чатырох раёнах вобласці, сярод якіх і Валожынскі, у 2011 годзе на вытворчасці траўмавалася больш людзей, чым за папярэдні год.

Пра гэта паведамляе сайт Мінаблвыканкама са спасылкай на інфармацыю БелТА.

Рост вытворчага траўматызму назіраецца ў Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Уздзенскім раёнах. У арганізацыях Мядзельскага раёна не дапусцілі ніводнага выпадку.

У Мінскай вобласці за 2011 год загінулі 30 і цяжка траўмаваны 131 работнік. У параўнанні з 2010 годам колькасць загінулых зменшылася на 20 выпадкаў.

Асноўнымі прычынамі траўматызму сталі парушэнні пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, алкагольнае, наркатычнае ці таксічнае ап'яненне, іншае. Дзесяць загінулых і 18 цяжка траўмаваных былі нецвярозымі.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

←Фотофакт: в Пружанах спасли 11-летнего мальчика, который провалился под лед

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика