Дзіця пацярпела з-за маці

Источник материала:  
18.01.2012 — ЧП

У хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы Новалукомля з цялеснымі пашкоджаннямі, атрыманымі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, паступіў трохгадовы хлопчык, пра што медыкі паведамілі ў міліцыю. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што яшчэ да гэтага 34-гадовая маці дзіцяці, кіруючы аўтамабілем "Сітраен", на аўтадарозе Чашнікі — Бобр — Бабруйск трапіла ў аварыю. Жанчына не ўлічыла дарожныя ўмовы і няправільна выбрала хуткасць руху. У выніку машына з'ехала ў левы кювет, аўтамабіль перакуліўся. Супрацоўнікаў ДАІ кіроўца не выклікала, бо палічыла, што ніхто цялесных пашкоджанняў не атрымаў. На наступны дзень дзіцяці стала дрэнна, і маці прывяла яго на прыём у бальніцу. Вадзіцельскі стаж жанчыны — усяго два месяцы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В 2011 году в Гомельской области во время пожаров погибли 172 человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика