Затрыманы падазроны ў забойстве дзяўчыны са Столінскага раёна

Источник материала:  
17.01.2012 — ЧП

Следчай групай Следчага камітэта ўстаноўлена асоба, якая падазраецца ў забойстве Юліі Ляшук, вучаніцы 8-га класа Лядзецкай сярэдняй школы Столінскага раёна, якая ў ноч на 1 студзеня не вярнулася дадому, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

"Затрыманы паказаў месца пахавання забітай", — дадалі ў СК. Следчай групай праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў здарэння, збору і замацаванні доказаў віноўнасці падазронага. Як паведамлялася раней, 13-гадовая жыхарка вёскі Лядзец Столінскага раёна ў ноч на 1 студзеня гэтага года пайшла ў Дом культуры на дыскатэку, адкуль не вярнулася дадому. Па факце яе знікнення ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа па прыметах саставу злачынства, прадугледжанага арт. 139 "Забойства" КК Беларусі.

←Из Costa Concordia вытекает «жидкость неизвестного происхождения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика