І зноў выратаваў апавяшчальнік

Источник материала:  
17.01.2012 — ЧП

Вясковы жыхар параўнальна нядаўна купіў апавяшчальнік, і прыбор выратаваў яго жыццё. Аб тым, што гарыць цагляны дом у вёсцы Адаменкі Лёзненскага раёна, а дзясятай гадзіне вечара пажарным паведаміў сусед пагарэльца. Гаспадар, пенсіянер 1949 года нараджэння, жыве з жонкай, якая на момант пажару знаходзілася ў суседзяў. Мужчына ў час пажару спаў, але, пачуўшы сігнал апавяшчальніка, прачнуўся і пабег да суседа, які і выклікаў выратавальнікаў. У пакоі былі пашкоджаны сцены і ложак. Мяркуецца, што прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

І ў ход пайшла табурэтка...

У вёсцы Махро Іванаўскага раёна знойдзена цела 51-гадовага чалавека ў яго ўласным доме. Побач валялася табурэтка. Экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ад моцнага ўдару па галаве. Пад падазрэнне трапіла 43-гадовая сужыцелька няшчаснага, якая адразу чамусьці прапала. Кабету зараз вышуквае міліцыя.

Яна СВЕТАВА.

←Из Costa Concordia вытекает «жидкость неизвестного происхождения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика