Сын атрымліваў пенсію за... памерлую маці
32-гадовы жыхар г. Іўе доўгі час атрымліваў пенсію за сваю маці, якая памерла ў снежні 2010-га, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На першы погляд, нармальны чалавек — не быў судзімы і нават ні разу не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але жудасны факт: сын не пахаваў маці згодна з хрысціянскімі канонамі, а закапаў у двары свайго дома. Пасля чаго на працягу амаль цэлага года наведваў паштовае аддзяленне, дзе прад'яўляў касіру дакументы маці і атрымліваў пенсію. Маўляў, яна моцна хварэе і сама прыйсці не можа.
Значная частка грошай трацілася на спіртное, а тое, што жанчыны даўно няма ў жывых, выявілася толькі пасля візіту сацыяльных работнікаў у дом да яе сына. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Махлярства". За праяўленую халатнасць давядзецца адказваць і касіру, якая выдавала грошы без даверанасці.
Барыс ПРАКОПЧЫК.