Печы забіраюць жыцці
11.01.2012
—
ЧП
Усяго за суткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбыліся тры пажары з-за няправільнага карыстання печамі, у выніку чаго загінулі два чалавекі.
У прыватнасці, у Аршанскім раёне ў вёсцы Антонаўка ўначы адбыўся пажар у доме. У выніку яго загінулі гаспадыня хаты і яе 17-гадовы сын. У Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Лукі прычынай пажару таксама стала няправільная эксплуатацыя печы. Добра, што хлеў і лазня не згарэлі. У Дубровенскім раёне ў в. Сватошчыцы ў выніку парушэнняў правілаў карыстання печчу адбылося ўзгаранне ў лазні. А ў Лепельскім раёне ў вёсцы Звязда прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне гаспадара ў нецвярозым стане. Вінаваты ў здарэнні пакінуў кватэру самастойна, яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.