На пятніцу, 13 студзеня, – штармавое папярэджанне
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае, што 12-13 студзеня чакаецца ўзмацненне ветру да 22-24 м/с.
На большай частцы краіны 12 студзеня чакаюцца парывы ветру да 15-20 м/с. 13 студзеня – амаль паўсюль захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с, месцамі – да 22-24 м/с.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што моцныя ветры небяспечныя тым, што магчыма:
- траўміраванне, часам гібель людзей;
- разбурэнне збудаванняў, дарог і мастоў, вытворчых і жылых будынкаў, асабліва іх верхніх паверхаў і дахаў;
- вырыванне дрэў і стварэнне завалаў;
- знішчэнне садоў і пасеваў на палях.
Падчас узмацненняў ветру рэкамендуюць:
- Быць гатовым да адключэння электрычнасці, перакрыць газавыя краны;
- Не карыстацца без патрэбы тэлефонам;
- Прыбраць рэчы з двара і балкона ў дом, абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць пашкодзіць жыллё;
- Паставіць машыну ў гараж;
- Шчыльна зачыніць дзверы і вокны;
- Не ставіць ложак ля акна з вялікім шклом;
- Не карыстацца ліфтамі: электрасетку могуць абясточыць;
- На адкрытай мясцовасці трэба прыціснуцца да зямлі на дне любога паглыблення (ямы, канавы), абараняючы галаву адзеннем ці галінамі дрэў;
- Абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівай дахам, калі бедства заспела на вуліцы. Па магчымасці хавайцеся ў бліжэйшым доме;
- Спыніцца, калі вы едзеце ў аўтамабілі. Выйсці з яго і схавацца ў трывалым будынку ці на дне паглыблення;
- Пазбягаць збудаванняў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, вадаёмаў, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў і дрэў.
Святлана ЦІШКО.