Піратэхніка абыякавасці не даруе

Источник материала:  
06.01.2012 — ЧП

Паводле звестак МНС з 31 снежня па 3 студзеня па краіне траўмы атрымала 50 чалавек, з іх 7 дзяцей.

Толькі ў сталіцы з 31 снежня па 2 студзеня пацярпела 27 чалавек, 12 з якіх былі шпіталізаваныя. 1 студзеня ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Гродна даставілі 9-гадовае дзіця з рванай ранай левай рукі з пашкоджаннем сухажылля і тэрмічнымі апёкамі першай-другой ступеняў. У руцэ рванула петарда, якую хлопчык знайшоў на вуліцы. У Брэсце ў навагоднюю ноч бацькі далі гадаваламу дзіцяці ў рукі бенгальскі агонь. Дзяўчынка ўхапілася за гарачую частку... Літаральна пад бой курантаў у Лоеве ў бальніцу даставілі 8-гадовага хлопчыка — "выбуховая рана пальца правай рукі". А петарду купілі бацькі...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Серия терактов в Ираке унесла жизни 72 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика