Беларускі гвалтаўнік-педафіл асуджаны ў Польшчы

Источник материала:  
05.01.2012 21:58 — ЧП

Беларускі гвалтаўнік-педафіл асуджаны ў Польшчы

Еўрарадыё
5 студзеня Акруговы суд у Беластоку вынес прысуд беларусу Аляксандру М. Ён прызнаны вінаватым у спробе згвалтавання ў Беластоку трох дзяўчынак.
Беларускі гвалтаўнік-педафіл асуджаны ў Польшчы
Малодшай з іх было 11 гадоў. За кратамі 40-гадовы мужчына правядзе 4 гады. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Пракуратура патрабавала, каб беларус быў асуджаны за гвалт над 14-гадовай дзяўчынкай і спробу гвалту над 11 і 17-гадовымі дзяўчынкамі. Аднак суд прыняў рашэнне прызнаць, што мужчына вінаваты толькі ў спробе гвалту.

Мужчына прыязджаў у Беласток за закупамі. Сваіх ахвяр ён знаходзіў на прыпынках прыгараднага транспарта Беластока, сілай саджаў у машыну і вывозіў у лес.

Першы напад адбыўся ўвесну 2010 года, праз некалькі месяцаў Аляксандр спрабаваў згвалтаваць двух дзяўчынак 11 і 17 гадоў. На шчасце, ім удалося збегчы. Старэйшая запісала рэгістрацыйны нумар аўтамабіля, дзякуючы чаму беларуса ў снежні мінулага года злавілі.

Аляксандр сцвярджаў, што проста хацеў падвезці дзяўчынак. Аднак эксперты палічылі, што ён мае схільнасць да педафіліі. Можна сказаць, што беларус павінен быць задаволены рашэннем суду. Першапачаткова яму пагражала да 15 гадоў турмы. Пасля адбыцця пакарання мужчына, магчыма, будзе змешчаны ў закрытую ўстанову для людзей з сэксуальнымі адхіленнямі.
Беларускі гвалтаўнік-педафіл асуджаны ў ПольшчыБеларускі гвалтаўнік-педафіл асуджаны ў Польшчы
←Из свинофермы в Пинском районе пропали восемь поросят

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика