Шпіёнскія штучкі...
04.01.2012
—
ЧП
Праз інтэрнэт 37-гадовы дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў Гомеля набыў электронныя прылады, якія маюць функцыі фота-, відэа- і аўдыязапісу. Прыстасаванні былі ўбудаваны ў аўтаручкі.
У сваёй краме прадпрымальнік прапаноўваў шпіёнскія пісьмовыя прылады па 500 тысяч рублёў за штуку. Паставіць на паток незаконны збыт спецыфічнай тэхнікі перашкодзілі супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. Заведзена крымінальная справа
Ірына АСТАШКЕВІЧ.