Вёз малако і заснуў за рулём
03.01.2012
—
ЧП
У суботу, 31 снежня, каля вёскі Красоўшчына а восьмай гадзіне раніцы сутыкнуліся дзве машыны “Івека”. Кіроўца машыны, які вёз з Мінска ў Маладзечна малако, заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца другой машыны, які вёз з Маладзечна ў Мінск хлеб, адрэагаваў на сітуацыю і здаў управа, дзякуючы чаму пашчасціла пазбегнуць лабавога сутыкнення. Абодва аўтамабілі перакуліліся на правы бок.
Па словах інспектара маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрыя Стасюлевіча, у выніку ДТЗ пацярпеў яго віноўнік, які вёз малако. Кіроўца атрымаў пералом пляча, і яму разарвала левую нагу.
Машына віноўніка ДТЗ.
Машына, якая везла хлеб, пашкоджаная значна менш.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА.