Гарэла санітарная бойня
27.12.2011
—
ЧП
Раніцай у нядзелю загарэўся будынак санітарнай бойні ПУП "Жлобінская птушкафабрыка", прызначаны для ліквідацыі хворай птушкі. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, полымя ахапіла шыферны дах цаглянай пабудовы, здадзенай у 1960 годзе. На момант узнікнення пажару персаналу не было. У выніку агнём знішчаны шыферны дах і часткова — столевае перакрыцце. Паўгадзіны спатрэбілася выратавальнікам, каб затушыць полымя. Найбольш верагоднай прычынай яны называюць кароткае замыканне.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.