На Брэстчыне крадуць, каб выжыць

Источник материала:  
22.12.2011 14:01 — ЧП

На Брэстчыне крадуць, каб выжыць


З надыходам халадоў крымінальныя зводкі істотна папоўніліся пакражамі ежы ў розных памерах. Так 5 лістапада: “у Мікашэвічах у пенсіянера скралі двух трусоў, злодзей не знойдзены”; “у Пінску з “Масквіча”, разбіўшы шыбу, выцягнулі прадукты харчавання. Затрыманыя два БАМЖы”.

Наогул у снежні дык літаральна няма дня, каб не адбілі заяву пра страту харчоў. Прычым найбольш крадзёж прадуктаў харчавання і хатняй жывіны ў вёсках, паведаміў супрацоўнік прэсавай службы Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ціхан.

Так, 14 снежня ў пенсіянеркі вёскі Гута Пружанскага раёна невядомы скраў з незачыненага сарая 2 гусі.

15 снежня ў Брэсцкім раёне ў 85-гадовага дзядулі амаль удвая маладзейшы БОМЖ скраў 10 курэй. У Ганцавіцкім раёне ў пенсіянеркі забралі труса. Мабыць, надта мажнага – пацягнуў на 270 тысяч беларускіх рублёў! З’еў нехта – не знайшлі. У той самы дзень у Дамачава з фермы сельгаспрадпрыемства невядомыя злодзеі праз акно дасталі хоць сувымернага з трусом, але падсвінка на мільён рублёў.

17 снежня – зноў пакража прадуктаў. І 18-га, і 19-га… У гэты апошні дзень у Івацэвіцкім раёне зяць скраў у цешчы 60 кілаграмаў сала і 12 пляшак… алею. Абабраў цешчу на 2 мільёны 820 тысячаў беларускіх рублёў. Быў такі галодны, што не прасіў ключа – узламаў дзверы на гарышча і згарнуў з прыбояў вісячы замок у падвал. Міліцыя чамусьці кваліфікавала 43-гадовага мужчыну як непаўналетняга – як паведамляецца ў зводцы, яго будуць судзіць па артыкуле 108 Крымінальнага кодэкса. Хіба гэта цешча так папрасіла… На першы раз могуць і прабачыць як малалетняму… А могуць і на 3 гады турмы адпісаць.

А колькі падобных крадзяжоў застаецца па-за статыстыкай? Бо не кожны заяўляць хоча: гэта ж пісаніны колькі і калатнечы, а калі цешча на зяця або сын на бацьку (і такое бывае!) – дык і згрызоты!

Дарэчы, пра пляшкі. За ўвесь падкантрольны час толькі аднойчы пакралі спіртное – 12 бутэлек гарэлкі. Закусь больш у цане і пашане… 
←В Барановичах при пожаре в жилом доме спасли троих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика