Мытня працуе ва ўзмоцненым рэжыме
Беларуская мытня 15 снежня перайшла на ўзмоцнены рэжым працы.
Мытныя органы Беларусі з 15 снежня па 9 студзеня будуць працаваць ва ўзмноцненым рэжыме: чакаецца павелічэнне таваратранспартных патокаў у перыяд пераднавагодніх і навагодніх святаў.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, у пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу павялічана колькасць дадатковых працоўных месцаў, пашыраны колькасны склад дзяжурных змен.
У дапаўненне да ведамасных пунктаў мытнага афармлення, дзе мытныя органы працуюць штодня, вызначаны ўнутраныя пункты мытнага афармлення ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе таксама арганізавана праца ў выхадныя і святочныя дні.
У іншых ведамасных ПТА праца ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме, аднак па матываваным запыце дэкларанта або мытнага прадстаўніка вытворчасць мытнага афармлення тавараў і транспартных сродкаў будзе забяспечана ў выхадныя і святочныя дні.
Паводле БелаПАН.