Згарэў у сваім ложку
14.12.2011
—
ЧП
Гаспадар згарэў у агні, які ахапіў яго дом вечарам у пятніцу, 9 снежня. Папярэдняя прычына пажару − неасцярожнасць пры курэнні.
Калі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, то знайшлі 68-гадовага гаспадара ў сваім ложку. Аднапавярховы драўляны дом, абкладзены цэглай, быў моцна пашкоджаны агнём.
Гаспадар жыў у доме з жонкай. Па словах інспектара групы прапаганды і навучання РАНС ЭдуардаМАЛЫШКІ, жанчына на той момант была ў сястры загінуўшага.
Зоя ХРУЦКАЯ.