Скралі 10 лістоў прафнасцілу

Источник материала:  
14.12.2011 — ЧП

Учора, 13 снежня, адміністрацыя дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №63, што ў Вілейцы, паведаміла ў міліцыю, што з аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач нехта скраў 10 лістоў прафнасцілу.

Мяркуюць, што лісты зніклі з металічнай агароджы каля Маладзечна ў перыяд ад 30 лістапада па 13 снежня.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінаблвыканкама, урон ацэнены на суму больш за 10 базавых велічыняў – больш за 350 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж".

Аддзел інфармацыі.

←У Магілёве работнікі агракамбіната “Прыдняпроўскі” скралі каля 7 тысяч яек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика