Героі мясцовага значэння

Источник материала:  
14.12.2011 — ЧП

У Глускім раёне два мужчыны выратавалі на пажары пенсіянера. Здарэнне адбылося раніцай у вёсцы Заеліца, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Два работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Лашч і Ігар Бубіч шлі на працу. На вуліцы Цэнтральнай мужчыны ўбачылі дым у адным з вокнаў на трэцім паверсе жылога дома. Яны кінуліся ў пад'езд — да кватэры, якая гарэла. На грукат ніхто не адчыніў, і тады мужчыны выбілі дзверы. Памяшканне было поўнае дыму, а гаспадар, 62-гадовы пенсіянер, спрабаваў патушыць на сабе адзенне. Аляксандр і Ігар вынеслі яго і перадалі медыкам. З апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння, але жывога, пенсіянера даставілі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала курэнне гаспадара кватэры.

Ілона Іванова.

←Жертвами взрыва бомбы на севере Нигерии стали как минимум 10 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика