Дзяўчыну забілі ў сваім доме

Источник материала:  
13.12.2011 — ЧП

У ноч з 8 на 9 снежня ў сваім доме была забітая жыхарка мястэчка Будслаў 1986 года нараджэння. Смерць жанчыны наступіла ад нажавых раненняў у вобласць шыі і тулава. Акрамя таго, на целе загінулай выяўленыя шматлікія цялесныя пашкоджанні. Як расказалі ў Мядзельскай пракуратуры, у здзяйсненні злачынства падазраюцца муж і жонка з гэтага ж мястэчка. У дом яны праніклі праз акно, папярэдне разбіўшы шкло.

Марына СЛІЖ.

←В Гомеле мусоровоз задавил пенсионерку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика