Братоў-“дамушнікаў” затрымалі ў Наваградку

Источник материала:  
08.12.2011 10:21 — ЧП

Братоў-“дамушнікаў” затрымалі ў Наваградку

Твой стыль
Падазроных мужчын пад вакном адной з кватэр позна ўвечары прыкмеціла пільная жанчына і пазваніла ў міліцыю. Дзякуючы гэтаму ўдалося затрымаць зводных братоў 1974 і 1986 гадоў нараджэння, на сумленні якіх больш за 60 кватэрных крадзяжоў, піша uvd.grodno.by.

“Працавалі” злодзеі ў асноўным у Брэсцкай вобласці, у Наваградак прыехалі на “гастролі”, абрабаваўшы перад гэтым некалькі кватэр у Слоніме. Першы крадзёж браты здзейснілі ў 2009 годзе. 

Ад банальнага выбівання ваконнага шкла каменем, перайшлі да выкарыстання прафесійных інструментаў. У апошні час, ідучы на справу, для сувязі выкарытоўвалі рацыі. Абіралі кватэры, у якіх доўгі час адсутнічалі гаспадары. Выносілі ўсё, што траплялася: ад грошай і каштоўных рэчаў да тэхнікі. Скрадзенае вывозілі на машыне.

У поле зроку праваахоўных органаў па крадзяжах раней не трапляліся. 
←У железнодорожных путей в Городокском районе обнаружили взрывчатку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика