Пасажыр абрабаваў спадарожніка на 31,8 мільёна
08.12.2011
—
ЧП
Аршанскім аддзелам унутраных спраў на транспарце заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 47-гадовага непрацуючага жыхара Барані, які ноччу ў плацкартным вагоне цягніка Масква — Гомель абакраў спадарожніка. Адбылося гэта перад прыбыццём на станцыю Орша. Злодзей скраў кашалёк з барсеткі ў 46-гадовага жыхара Рагачова, машыніста помпавых установак. Гэты пасажыр спаў. Кашалёк скрасці было лёгка яшчэ і таму, што барсетка ляжала на століку.
У кашальку знаходзіліся 3 тысячы долараў ЗША і 22 тысячы расійскіх рублёў. Калі па цяперашнім курсе валют лічыць у нашых рублях, атрымліваецца амаль 32 мільёны рублёў. Злодзея затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.