Пазбавіць пальца на руцэ мог пярсцёнак гаспадара

Источник материала:  
06.12.2011 — ЧП

Раніцай гаспадар кватэры па вуліцы Несцерава сам набраў нумар сталічных выратавальнікаў: прасіў дапамогі, бо не мог самастойна зняць пярсцёнак з пальца.

— Сітуацыя і сапраўды была сур'ёзная. Гэта стала вядома, як толькі на месца прыбылі нашы аварыйна-выратавальны аўтамабіль і аўтамабіль медыцынскай службы, — распавёў падрабязнасці здарэння прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. — У 55-гадовага мужчыны, інваліда другой групы па апорна-рухальны апараце, на сярэднім пальцы знаходзіўся металічны пярсцёнак. Ювелірнае ўпрыгажэнне моцна сціснула палец, ён распух, было парушана яго кровазабеспячэнне. Урач хуткай дапамогі МНС, агледзеўшы пацярпелага, зрабіў выснову, што марудзіць нельга. Справа магла скончыцца ампутацыяй! Было відавочна, што зняць пярсцёнак не атрымаецца, упрыгажэнне можна толькі зрэзаць. Атрымалася гэта толькі з дапамогай слясарнага інструмента. Выратавальнікам давялося літаральна ці не па долі міліметра здымаць слой за слоем метал. Праз паўгадзіны аперацыя была паспяхова завершана. Пацярпелага яшчэ раз агледзеў урач: на шчасце, патрэбы ў шпіталізацыі не было.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←По улице Домбровского в Гродно столкнулись два микроавтобуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика