За дзень у Гродзенскай вобласці загінулі два раварысты

Источник материала:  
05.12.2011 14:09 — ЧП

За дзень у Гродзенскай вобласці загінулі два раварысты

Твой стыль
Смяротныя ДТЗ адбыліся ўвечары ў Гродзенскім і Воранаўскім раёнах. 

Каля 18.20 паблізу ад вёскі Каробчыцы наезд на раварыста здзейсніў жыхар Гродна, які кіраваў “Нісанам”, паведамляе Gaigrodno.by. 

Пенсіянер на ровары нечакана выехаў на праезджую частку. Флікераў на вопратцы мужчыны не было. Ён загінуў на месцы здарэння.

У 19.30 у Воранаўскім раёне каля вёскі Палашкі адбылося яшчэ адно ДТЗ з смяротным зыходам. 23-гадовы кіроўца “Фальксвагена Гольф” наехаў на пенсіянерку з роварам. Жанчына пераходзіла дарогу з роварам у руках. Ад траўмаў яна памерла.

←В Минске задержан вор, выбиравший незапертые квартиры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика