У Маладзечанскім раёне "накрылі" чорнага рыэлтара

Источник материала:  
02.12.2011 11:30 — ЧП

У Маладзечанскім раёне "накрылі" чорнага рыэлтара


Жыхар Маладзечанскага раёна абвінавачаны ў незаконных аперацыях з нерухомасцю. На яго супрацьзаконную дзейнасць звярнулі ўвагу супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў.

У адносінах да чорнага рыэлтара крымінальную справу па другой частцы 233 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, злучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры”, – узбудзілі супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела Яўгена Сарокі, падазроны на працягу 2009-2010 гадоў займаўся незаконнай дзейнасцю па куплі і продажу аб’ектаў нерухомасці, а таксама аказваў людзям іншыя рыэлтарскія паслугі. Яго даход ад гэтай супрацьпраўнай дзейнасці склаў 215 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

←В Вилейском районе сгорела баня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика