У Астраўцы асуджаны 52-гадовы аўтамабільны махляр
01.12.2011 11:59
—
ЧП
У Астраўцы асуджаны 52-гадовы аўтамабільны махляр
Суд Астравецкага раёна паставіў кропку ў махлярскіх махінацыях 52-гадовага жыхара Бабруйска Аляксандра Мар’янкова з аўтамабілямі жыхароў Беларусі. Афёры махляра скончыліся прыгаворам па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Прысуд – 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці – уступіў у законную сілу. Пацярпелыя падалі ў суд грамадзянскія іскі па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, нанесенай махлярскімі дзеяннямі Аляксандра.
У судзе было ўстаноўлена: Аляксандр Мар’янкоў, ураджэнец Казахстана, чалавек з сярэдняй адукацыяй, без пэўнага месца жыхарства (у пашпарце няма рэгістрацыі), інвалід першай групы, ад снежня 2009 года да мая 2010 года завалодаў аўтамабілямі жыхароў Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска.
Агульны незаконны даход махляра склаў 22 тысячы долараў і 58 мільёнаў 842 тысячы 500 рублёў. У судзе было даказана сем эпізодаў злачынстваў.
Першую афёру Аляксандр правёў 22 снежня 2009 года ў Бабруйску. Ён купляў аўтамабіль “Опель-Амега” ў растэрміноўку. Гаспадару паабяцаў аддаць грошы – 1000 долараў ЗША да жніўня 2010 года. У выніку і машыну забраў, і не выплаціў за яе ні капейкі.
Другі эпізод датуецца 3 сакавіка 2010 года. Тады ў мястэчку Гатава Мінскага раёна зламыснік завалодаў аўтамабілем “Опель-Сінтра” коштам 7900 долараў, часткова выплаціўшы за яго 2400 долараў. Чысты даход махляра склаў 5500 долараў, якіх ён не вярнуў.
У Астраўцы 11 сакавіка жыхару райцэнтра махінатар паабяцаў памяняць свой “Опель-Сінтра” на яго “Вольву В70” з даплатай 2500 долараў. “Вольву” Аляксандр забраў, але ў замен не аддаў ні “Опеля”, ні валюты. Прыбытак – 8500 долараў.
Праз два тыдні ў мястэчку Воранава Гродзенскай вобласці ў растэрміноўку, не заплаціўшы першага ўзносу, Аляксандр набыў аўтамабіль “Фіят-Барчэта” коштам 6500 долараў. Абяцаў разлічыцца да 20 мая. Не разлічыўся. Машыну не вярнуў.
30 сакавіка ў Мінску махінатар у натарыяльнай канторы заключыў дагавор куплі-продажу ў растэрміноўку да 20 мая на машыну “Вольва С70” коштам 25 542 500 рублёў. Па дагаворы часткова выплаціў 2 700 000. І знік. Разам з машынай. Натуральна, астатнія 22 842 500 рублёў былы гаспадар не дачакаўся.
7 мая каля вёскі Плёсы Бабруйскага раёна Аляксандр паабяцаў гаспадару машыны “Пежо 406” абмяняць сваю “Вольва С70” на яго аўтамабіль. “Пежо”, а таксама даплату 500 долараў махляр забраў. Сваю машыну абяцаў аддаць пазней. Слова не стрымаў. На афёры зарабіў 15 000 000 рублёў (кошт машыны) плюс 500 долараў даплаты.
Апошнюю афёру аматар дармавых машын правёў без аніякіх хітрыкаў. 26 мая ў Мінску ён проста на суткі ўзяў ў арэнду ў прадпрымальніка аўтамабіль “Крайслер ПТ Крузер” коштам 21 000 000 рублёў. Сеў за руль. Толькі яго і бачылі.
Усе незаконныя махінацыі суправаджаліся падробкай і выкарыстаннем фальшывых дакументаў. Таму справу Аляксандра суд разглядаў адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Асноўнае абвінавачанне – па трэцяй частцы 209 артыкула – “Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры”.
Не пакінуў суд без увагі ўдзел у вырабе падробных дакументаў і іх выкарыстанне, а таксама крадзеж дакументаў, штампаў і пячатак.
Суд Астравецкага раёна прыгаварыў абвінавачанага да шасці гадоў зняволення. Аляксандр абскардзіў прыгавор у суд Гродзенскай вобласці. Абласная судовая інстанцыя ўлічыла інваліднасць махляра і на паўтара года вызваліла яго ад адказнасці.
У выніку – 4,6 года зняволення і шматлікія грамадзянскія іскі ад пацярпелых на кампенсацыю немалых сум у валюце і рублях.