Кобрынскаму школьніку пагражае 5 год турмы за катанне на казённым МАЗе

Источник материала:  
29.11.2011 23:10 — ЧП

Кобрынскаму школьніку пагражае 5 год турмы за катанне на казённым МАЗе

Еўрарадыё
Ва ўгоне грузавік быў 10 хвілін.

Дырэктар філіяла Кобрынскага аўтапарка, што па вуліцы Савецкай, не знайшоў на паркоўцы 6-гадовы “МАЗ 551” рэдкага белага колеру. Машына знікла а 2-й гадзіне ночы. Дырэктар заявіў аб крадзяжы ў міліцыю. Праз 10 хвілін грузавік на тэрыторыі філіяла аўтапарка знайшоў вартаўнік.

Следчыя вызначылі, што на МАЗе, падабраўшы ключ, праехаўся 17-гадовы школьнік. Ён затрыманы, распачатая крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Юнаку пагражае турэмнае зняволенне да 5 гадоў.

←В Пружанском районе разбился военный вертолет, три члена экипажа погибли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика