Дрэвы зачапілі некалькі машын
29.11.2011
—
ЧП
Учора мінчанам давялося прайсці выпрабаванне моцным ветрам. Яго напору не вытрымала некалькі дрэў.
Адно ўпала на ўнутрыдваравой тэрыторыі па вуліцы Ландара, другое — на праезную частку па вуліцы А. Кашавога. У абодвух выпадках у выніку атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні тры легкавыя аўтамабілі. На Ландара "пад раздачу" трапілі "Опель Аскона" і "Шкода Фабія", на А. Кашавога — "Опель Корса". Пацярпелых не было. Паваленыя дрэвы прыбралі.
Сяргей РАСОЛЬКА.