Аўтамабілі паркуюцца... на каруселі
На Магілёўскім заводзе ліфтавага машынабудавання стварылі новую паркоўку, і яна больш падобная... на карусель!
Новая ўстаноўка займае плошчу двух аўтамабіляў, а разлічана на 10. Гэта трывалая металічная канструкцыя, дзе ёсць ячэйкі для захавання машын, якія падымаюцца наверх і апускаюцца ўніз, па прынцыпе кола аглядання. Такім чынам заводскія спецыялісты прапануюць вырашаць праблему з дэфіцытам парковачных месцаў. Навінка перш за ўсё прызначана для закрытых дваровых тэрыторый, дзе жыхары пакутуюць ад недахопу месцаў для паркоўкі сваіх аўтамабіляў і могуць аб'яднацца для набыцця такой канструкцыі. Як мяркуецца, сабекошт міні-паркоўкі — 100 тысяч долараў. Зараз ідуць заводскія выпрабаванні, а серыйную вытворчасць "Магілёўлітфмаш" пачне ў наступным годзе.
Ілона Іванова.