Пашкадаваў...

Источник материала:  
24.11.2011 — ЧП

Дырэктар прыватнага прадпрыемства з Брэста ноччу каля в. Шчэглікі вырашыў падвезці невядомага. Пашкадаваў хлопца, які адзінока стаяў на абочыне.

Калі той сеў у аўтамашыну, то прыставіў да горла дырэктара нож, забраў 145 тысяч рублёў і паспрабаваў завалодаць а/м "Сітраен С5". Калі ж гаспадар аўтамашыны аказаў супраціўленне, то збег. Аператыўная група выйшла на 23-гадовага беспрацоўнага, жыхара в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), які ўхіляўся ад адбывання вынесенага пакарання, а раней быў асуджаны за рабаванне. Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары.

Сымон Свістуновіч.

←По делу о тройном убийстве в Мозыре проходит один подозреваемый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика