Асцярожна – пешаход!

Источник материала:  
23.11.2011 — ЧП

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Асцярожна – пешаход!" праходзіць ад 21 па 30 лістапада.

Акцыя накіраваная на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў.

На працягу дэкады супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва: аб правілах паводзінаў на дарозе, а таксама аб неабходнасці паведамляць у міліцыю аб тым, што на праезнай частцы ці каля яе знаходзяцца нецвярозыя пешаходы. На дарогах, што пралягаюць праз населеныя пункты, узмоцнены кантроль за паводзінамі пешаходаў і вадзіцеляў, у тым ліку за выкарыстаннем святлоадбівальных элементаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці.

Святлана ЦІШКО.

←Не добежал…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика