Вось і дагледзела кватэру

Источник материала:  
23.11.2011 — ЧП

У Віцебску раніцай адбыўся пажар на першым паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Карла Маркса. У той час, пакуль гаспадар кватэры знаходзіцца на заробках у Расіі, суседка па яго просьбе даглядала кватэру. Выратавальнікі знайшлі пенсіянерку на ложку на падгарэлым матрацы. Жанчына знаходзілася ў нецвярозым стане і была дастаўлена ў бальніцу з атручваннем прадуктамі гарэння. Прычына пажару высвятляецца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Пацярпеў пры распальванні вогнішча

У выхадны дзень кампанія моладзі вырашыла адпачыць на беразе возера Люхава, што літаральна за кіламетр ад Наваполацка.

Адзін з юнакоў, студэнт трэцяга курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, паспрабаваў раскласці вогнішча. І не прыдумаў нічога лепшага, як выкарыстаць для распальвання газу. Тая выпадкова патрапіла на вопратку, якая загарэлася... Зараз студэнт шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай раённай бальніцы з тэрмічнымі апёкамі твару і кісці левай рукі. Стан пацярпелага здавальняючы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Цыгарэта-забойца...

Трагедыяй скончыўся пажар у вёсцы Сцепанкі Жабінкаўскага раёна. У доме 47-гадовага работніка мясцовага СВК ноччу адбылося ўзгаранне. Пакуль агонь заўважылі суседзі, пакуль прыехалі пажарныя, агонь паспеў як след разбушавацца. Пасля таго, як полымя ўтаймавалі, знайшлі целы гаспадара дома і яго госця — жыхара вёскі Грабаўцы. Як мяркуюць супрацоўнікі МНС, прычынай пажару стала незатушаная цыгарэта.

Яна СВЕТАВА.

←За прошлую неделю в Мозырском районе на дорогах погибли двое

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика