П’яныя вадзіцелі куляюцца ў кювеце і збіваюць светлафоры
22.11.2011 18:55
—
ЧП
П’яныя вадзіцелі куляюцца ў кювеце і збіваюць светлафоры
Два дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам нецвярозых вадзіцеляў аўтамабіляў адбыліся ў Маладзечне і раёне 19 і 20 лістапада. У першым выпадку “Мерседэс-Бэнц 190” перакуліўся ў кювеце, у другім – “Нісан-Прымера” збіў святлафор на вуліцы Віленскай.
Інспектар дарожна-паставой службы райаддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у суботу, 19 лістапада, каля 15 гадзін на сёмым кіламетры аўтадарогі Маладзечна – Грыцава аўтамабіль “Мерседэс-Бэнц 190” на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і перакуліўся.
Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, за рулём машыны быў 30-гадовы жыхар вёскі Лебедзева. Машыну ў кювеце заўважылі людзі, што праязджалі міма, і пазванілі ў міліцыю.
Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, у крыві вадзіцеля іншамаркі было 1,5 праміле алкаголю пры дапушчальнай норме да 0,3 праміле.
Кіроўца “Мерседэса” адмаўляе, што ў гэты дзень спажываў алкагольныя напоі. Сцвярджае: да такога выніку экспертызы магла прывесці жавальная гумка, якая была ў яго ў роце.
Эксперт дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз Аляксей Гіль у інтэрв’ю нашаму выданню паведаміў: 1,5 праміле алкаголю ў крыві можа адпавядаць прыкладна 200-250 грамам спажытага алкагольнага напою мацункам у 40 градусаў.
Па словах Аляксея Гіля, спажыванне жавальнай гумкі таксама можа паказаць наяўнасць алкаголю ў крыві, але не больш за 0,1 праміле.
У Маладзечне недалёка ад сярэдняй школы № 3 у нядзелю, 20 лістапада, каля чатырох гадзін раніцы аўтамабіль “Нісан-Прымера”, які рухаўся ў бок Цэнтральнай плошчы, уехаў у астравок бяспекі і збіў святлафор, а таксама дарожныя знакі. Паводле інфармацыі Дзмітрыя Стасюлевіча, аўтамабілем кіраваў 39-гадовы маладзечанец, а асколкі ад святлафора і знакаў пасля ўдару машыны адляцелі на адлегласць да 100 метраў.
Інспектар дарожна-паставой службы расказвае: вадзіцель “Нісана” быў у стане алкагольнага ап’янення. Спачатку ён паспеў знікнуць з месца здарэння, пасля быў затрыманы. Кіроўца сцвярджае: за рулём аўтамабіля быў не ён, але ў міліцыі ёсць доказы віны мужчыны ў здзяйсненні гэтага дарожна-транспартнага здарэння.
Ні ў першым, ні ў другім выпадках вадзіцелі аўтамабіляў моцна не пацярпелі. Па факце здарэнняў цяпер праводзяцца праверкі.