У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку

Источник материала:  
21.11.2011 14:59 — ЧП

У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку


Павільён прыпынку грамадскага транспарту “Райаграсэрвіс” збіла неўстаноўленая машына на вуліцы 1 Мая ў Вілейцы. Пра гэта ў міліцыю раніцай 21 лістапада заявіў дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віктар Паўлоўскі.

Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Вілейскага раёна Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне, па папярэдніх дадзеных, адбылося ў ноч з суботы, 19 лістапада, на нядзелю, 20 лістапада. Людзі не пацярпелі.

Па словах Андрэя Дударчыка, павільёну нанесеная значная шкода. Вадзіцель аўтамабіля, які збіў павільён, уцёк з месца здарэння. Віноўнік здарэння, а таксама магчымыя відавочцы не ўстаноўленыя.

На рэштках павільёна засталіся фрагменты фарбы аўтамабіля, які ўрэзаўся ў прыпынак аўтобусаў. Міліцыя просіць сведкаў здарэння і яго віноўніка пазваніць па тэлефоне дзяжурнай часці Вілейскага райаддзела ўнутраных спраў па нумары 8 (01771) 3-63-48 для высвятлення абставінаў здарэння. 
←В Речицком районе перевернулся «Лексус», пассажира машины обнаружили мертвым через сутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика