Аддаючы рэчы ў хімчыстку — праверце, што ў кішэнях

Источник материала:  
19.11.2011 — ЧП

У Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў па дапамогу звярнуўся супрацоўнік мясцовай будаўнічай арганізацыі з заявай аб тым, што нехта атрымаў несанкцыянаваны доступ да Sіm-карты аператара сотавай сувязі, выдадзенай яму прадпрыемствам. У выніку чаго прадпрыемству нанесены ўрон на суму каля 9 мільёнаў рублёў.

Супрацоўнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ўстанавілі, што шаснаццацігадовы жыхар г. Полацка, знаходзячыся ў хімчыстцы, дзе працавала яго маці, знайшоў Sіm-карту на падлозе. Пасля чаго ён уставіў яе ў свой мабільны тэлефон, падабраў да яе пароль (пін-код) і атрымаў несанкцыянаваны доступ да інтэрнэту. Карыстаючыся Sіm-картай, якая належала будаўнічай арганізацыі, непаўналетні на працягу месяца наведваў розныя сайты. У выніку аператар мабільнай сувязі прыслаў рахунак на суму каля 9 мільёнаў да аплаты прадпрыемству.

Было ўстаноўлена, што пры здачы работнікам будаўнічай арганізацыі ў хімчыстку пінжака з яго кішэні выпала тая самая Sіm-карта прадпрыемства, чым і скарыстаўся аматар інтэрнэту. Як паведаміў "Звяздзе" Алег Адамовіч, пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Віцебскай вобласці, Полацкім гарадскім аддзелам унутраных спраў па факце несанкцыянаванага доступу да камп'ютарнай інфармацыі ў дачыненні да хлопца заведзена крымінальная справа. Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Знакі — "на доўгую памяць"

Інфармацыйны знак "памежная зона" коштам Br680 тыс. выкраў невядомы каля чыгуначнага пераезда ля вёскі Лук'янаўка ў Добрушскім раёне. Яшчэ некалькі раней хуліганы пашкодзілі 26 дарожных знакаў у Светлагорскім раёне. Акрамя таго, ім не спадабаліся святлафор і 3 інфармацыйныя стэнды. Двум навучэнцам сярэдніх спецыяльных устаноў Светлагорска прыйшлося пакрыць страты ў суме Br2,5 млн. Знойдзены і грамадзянін, які ў стане алкагольнага ап'янення пашкодзіў манекен супрацоўніка ДПС, што стаяў на абочыне аўтадарогі ў Карме.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Ні машыны, ні масла

У салоне машыны брастаўчанкі, якая накіроўвалася ва Украіну, знайшлі 200 пачкаў сметанковага масла. Упакоўкі яна схавала пад сядзеннямі машыны, але спрактыкаваныя мытнікі хутка заўважылі кантрабанду. Да вырашэння пытання судом і масла, і аўтамабіль канфіскаваны.

Яна СВЕТАВА.

←Женщина погибла в ДТП возле "Минск-Арены"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика