Металічныя дзверы і паштовыя скрынкі ўкраў
У Віцебску раніцай злодзей з пад'езда дома на Смаленскай Плошчы ўкраў металічныя дзверы і металічныя паштовыя скрынкі. У жыллёва-рамонтным эксплуатацыйным трэсце Кастрычніцкага раёна, на балансе якога знаходзіцца скрадзенае, ацанілі шкоду ў 1,5 мільёна рублёў.
Супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў устанавілі, што злачынства здзейсніў беспрацоўны мясцовы жыхар 1989 года нараджэння. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Будзем паліць саміУ двары беспрацоўнага з в. Камароўка (Брэсцкі раён) былі затрыманы тры легкавікі, якія належалі беспрацоўным з в. Тамашоўка.
З аўтамашын супрацоўнікі міліцыі выгрузілі больш за 45 тысяч пачак беларускіх цыгарэт без дакументаў. Цыгарэты коштам 100 млн рублёў канфіскаваны.
Рыхтуюцца да вечнасці?Ноччу ў в. Беразовічы (Пінскі раён) з двара дома дырэктара прыватнага прадпрыемства невядомыя вывезлі 3 надмагільныя пліты, 3 надмагільныя падмуркі, 3 тумбы... Злодзеяў шукаюць.
Сымон Свістуновіч.