Гомельскія мытнікі затрымалі медалі і ордэны, якія пасылкаю перапраўляліся ў Рыгу

Источник материала:  
10.11.2011 15:24 — ЧП

Гомельскія мытнікі затрымалі медалі і ордэны, якія пасылкаю перапраўляліся ў Рыгу

Телерадиокомпания "Гомель"
Гомельскія мытнікі затрымалі медалі і ордэны, якія пасылкаю перапраўляліся ў Рыгу
Бандэролі з медалямі і ордэнамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія накіроўваліся ў Рыгу, затрымалі супрацоўнікі пункта пропуска "Новая Гута" пры даглядзе аўтобуса Адэса - Рыга. 
 
Незаконную пасылку знайшоў службовы сабака ў багажным адсеку аўтобуса. Сярод затрыманых наградаў шмат рэдкіх баявых ордэнаў і медалёў, у прыватнасці, ордэны "Чырвой зоркі", "Славы", "Айчыннай вайны". Сярод медалёў ёсць "За ўзяцце Будапешта" і "За ўзяцце Будапешта і Вены". Да ўзнагародаў знаходзіліся і ордэнскія кніжкі, салдацкі дзённік. Былі нават фотаздымкі часоў вайны. Агульны кошт калекцыі па першых ацэнках - звыш 25 мільёнаў беларускіх рублёў. Усе затрыманыя ўзнагароды перададзеныя ў музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў. 

Нагадаем, нядаўна ў Ваўкавыскім раёне быў затрыманы злачынца, які выкрадаў з пустых дамоў медалі і іншыя адзнакі, а таксама іконы і антыкварыят.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Яндекс.Метрика