У Паставах у грамадзяніна Італіі ўкралі валюту і банкаўскія карткі
09.11.2011 14:20
—
ЧП
У Паставах у грамадзяніна Італіі ўкралі валюту і банкаўскія карткі
У Паставах у зале гульнявых аўтаматаў у грамадзяніна Італіі ўкралі валюту і дзве банкаўскія карткі.
Па дапамогу гэты іншаземец звярнуўся ў Пастаўскі РАУС. Ён расказаў, што прыкладна а палове трэцяй гадзіны ночы ў зале гульнявых аўтаматаў нехта з кішэні пакінутай ім без нагляду курткі скраў кашалёк. Унутры кашалька былі 550 еўра, 20 долараў ЗША і дзве банкаўскія карткі. Агульную шкоду ў міліцыі ацанілі ў 6,7 мільёна беларускіх рублёў.
Злачынства ўчыніў беспрацоўны, раней судзімы за крадзяжы мясцовы жыхар.