Пасажырскі перапалох

Источник материала:  
09.11.2011 — ЧП

Пасажырскі перапалохУ Магілёве маршрутная "ГАЗель" дагнала МАЗ.

ДТЗ адбылося на вуліцы Астроўскага ўдзень 4 лістапада. Аўтамабілі рухаліся ў спадарожным напрамку. У выніку сутыкнення пацярпеў 52-гадовы пасажыр маршрутнага таксі, які ехаў на пярэднім сядзенні: ён быў шпіталізаваны з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам грудзіны. У астатніх — сінякі і спалох. Прычынай сутыкнення магла стаць, паводле папярэдняй інфармацыі, няўважлівасць вадзіцеля маршруткі.

Алена Казлова. Фота Магілёўскай ДАІ.
←Гомельскія выратавальнікі вызвалілі з багны ў горадзе трэццякласніка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика