Двое дарослых і малое дзіця загінулі на пажары ля Маладзечна

Источник материала:  
04.11.2011 15:08 — ЧП

Двое дарослых і малое дзіця загінулі на пажары ля Маладзечна


4 лістапада на пажары ў вёсцы Якавічы Лебедзеўскага сельсавета загінулі двое дарослых і паўтарагадовае дзіця.

Пра гэта "РГ" паведаміла старшы інспектар Маладзечанскага РАНС Марына Ермакова.

У Маладзечанскі раён яны – 37-гадовы мужчына, 21-гадовая жанчына і паўтарагадовае дзіця – пераехалі менш чым месяц таму. Засяліліся ў дом, які належыць сваякам мужчыны, але ў якім 10 гадоў ніхто не жыў. Наладзілі гаспадарку, пазнаёміліся с суседзямі, якія адгукаюцца пра загінулых станоўча.

Пра пажар выратавальнікам у 4 гадзіны 11 хвілін па тэлефоне паведаміў мясцовы жыхар.

Што стала прычынай пажару, установіць пракуратура. 
←На кладбище в Белыничах неизвестные повредили 28 надгробий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика