Пачалася акцыя "Цвярозы вадзіцель"

Источник материала:  
04.11.2011 — ЧП

У бліжэйшыя дні, 5-7 лістапада, інспектары ДПС узмоцняць нясенне службы – 4-13 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю пад дэвізам "Цвярозы вадзіцель".


Акцыя накіраваная на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў.

Дапамогуць ДАІ участковыя інспектары міліцыі, патрульна-паставая служба і добраахвотныя дружыннікі. Будзе наладжаная работа перасоўных наркалагічных пунктаў. УУС Мінаблвыканкама папярэджвае, што без увагі не застанецца ніводны населены пункт Міншчыны.

ДАІ таксама заклікае ўсіх, хто ўбачыць, што за руль сядае нецвярозы вадзіцель ці такі ўжо кіруе транспартным сродкам, паведамляць пра гэты факт па тэлефоне 102.

Святлана ЦІШКО.

←Во Вроцлаве столкнулись три трамвая: ранен 21 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика